мобильная версия
Прамень

Нумар №94

Нумар №94 ад 20.12.2013

Са светлым святам Нараджэння Хрыстовага!

Фото
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!
Ад усяго сэрца віншую вас з вялікім святам – Нараджэннем Езуса Хрыста, нашага збаўцы.

Аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі дваццаць сёмага склікання назначаны на 23 сакавіка 2014 года. Адпаведны ўказ № 557 Прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 снежня. Дата вызначана з улікам устаноўленых законам тэрмінаў на ўтварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій, падрыхтоўку і правядзенне іншых выбарчых дзеянняў у адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі Беларусі і Выбарчага кодэкса Беларусі.

Вера ў маім сэрцы

Інстытут тэалогіі святых Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аддзел адукацыі і катэхізацыі Мінскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Кірыла і Мяфодзія" і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Сям'я – Адзінства – Айчына" праводзяць конкурс навуковых работ вучняў сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, прысвечаны 1025-годдзю Хрышчэння Русі.

Карнавал у Коласавых мясцінах

Да Новага года турбаза "Высокі бераг" рыхтуе святочную карнавальную ноч, якую зменіць пікнік на свежым паветры.

Купляйце стаўбцоўскае!

"НАВАГОДНЯЯ КАЗКА" – АД КАНДЫТАРАЎ.
І ПАГЛЯДЗЕЦЬ, І ПАСПРАБАВАЦЬ.
ДАЛІКАТЭС – АДРАЗУ НА СТОЛ

Паслугі

І ВЯСЁЛЫ ПЯТРУШКА.
СТРЫЖКА СА СКІДКАЙ

І інвестыцыі, і "зялёная" энергетыка

Фото
Напярэдадні прафесійнага свята энергетыкаў дырэктар філіяла РУП "Мінскэнерга" Стаўбцоўскія электрычныя сеткі Уладзімір Рублеўскі і галоўны інжынер прадпрыемства Валерый Шышло падвялі вынікі адыходзячага года – Года беражлівасці.

Даверылі адказную пасаду

Фото
Пасля заканчэння Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа, дзе навучаўся па спецыяльнасці "Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці", Алег Пальчык прыехаў працаваць у родныя мясціны – ААТ "Агранёманскі". Гэта заканамерна, бо браў адсюль накіраванне для паступлення. Паўгода нядаўні выпускнік адпрацаваў электраманцёрам і нават не думаў, што праз такі кароткі тэрмін кіраўнік даверыць яму пасаду галоўнага энергетыка таварыства. Атрымалася так, што былы галоўны спецыяліст пайшоў у водпуск, а затым напісаў заяву на звальненне па ўласным жаданні.

"Прамень" – і дэбют, і сямейны савет

Фото
Як было аб'яўлена ў нашай газеце, 17 снежня ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў раённы дзень падпісчыка. Ён выдаўся актыўным, плённым і, безумоўна, святочным. Пяцёра падпісчыкаў раённай газеты атрымалі навагодні падарунак у выглядзе бясплатнай квартальнай падпіскі.

Гаспадыня ў сваёй хаце

Зінаіда Аляксандраўна Кухарчык адна з доўгажыхарак раёна. Нядаўна ёй споўнілася дзевяноста гадоў. Жыве пажылая жанчына ў Семенчыцах, у хаце, якую сама і пабудавала. А дакладней, перавезла з хутара ў вёску. І каменне збірала, і цэмент мяшала, каб падмурак заліць, і іншыя падсобныя будаўнічыя работы выконвала. Прыйшлося ўсё рабіць, каб выжыць у пасляваенны час. Мужа забралі ў 1944-м на фронт. З вайны ён не вярнуўся. Калі атрымала на яго пахавальную, то не ведала нават як жыць далей, бо засталася адна з непаўналетнімі дзецьмі. Вельмі цяжка было паднімаць іх на ногі. Пажылая кабета расказвае, што і без хлеба часам сядзелі, не было чаго і апрануць. Вялікім падспор'ем была хатняя гаспадарка, трымала на падворку карову і розную жыўнасць. Многа працавала. Мела і каня, сама за плугам хадзіла. На ім і хату перавозіла. А як уступіла ў калгас, то прыйшлося памагатага здаць. Увесь час працавала ў паляводчай брыгадзе.

Нарадзіліся на Стаўбцоўшчыне

ЗАГСам зроблены чатыры адзнакі аб скасаванні шлюбу. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі дзевяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Настасся Варанкова, Марыя Шаціла, Соф'я Кручок, Павел Талэйка, Варвара Касцевіч, Настасся Ціткова, Эрык Авязаў, Настасся Дошчачка і Ігар Сядура.

Падзеі і здарэнні

Фото
У пажарнай часці згадалі два вогненныя здарэнні. Вечарам 10 снежня ў жыхара Апечак загарэўся хлеў, размешчаны з жылым домам пад адным дахам. Агонь пашкодзіў, акрамя хлява, і дах дома на плошчы 30 м2. Раніцай 15 снежня ўспыхнула дача ў Заямным. Людзі не пацярпелі. Прычыны абодвух пажараў высвятляюцца.

Чытайце ў газеце

Фото
Канцэртныя выступленні: "ГАРЭЗЫ" – ДЛЯ ЖЫХАРОЎ АПЕЧАК”
“Вялікую справу робіць народны фальклорны гурт "Гарэзы" Шашкоўскага дома культуры, аб'язджаючы з канцэртным турнэ сельскія клубы”, - піша ў рэдакцыю Людміла КЛІМОВІЧ з вёскі Апечкі. (2-я стар. газеты).
З пошты: “Выхоўваць гаспадарлівасць”
“У Горкаўскай сярэдняй школе ў форме семінара-практыкума прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання намеснікаў дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце”, - паведамляе Яніна ДУШКЕВІЧ, настаўніца Горкаўскай СШ. (3-я стар. газеты).
Абарона дзяцінства: “СТАНЬЦЕ БАЦЬКАМІ-ВЫХАВАЦЕЛЯМІ”
“Сям'я – гэта крыніца, з якой чалавек бярэ сілы на ўсё сваё жыццё. Але, на жаль, не ўсе дзеці жывуць і выхоўваюцца ў сямейным акружэнні і любові. Побач з намі жывуць дзеці, якім патрэбны сямейная цеплыня і ўтульнасць. Не заставайцеся абыякавымі! У аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама запрашаюцца жадаючыя прыняць удзел у конкурсе на замяшчэнне пасады бацькоў-выхавацеляў дзіцячага дома сямейнага тыпу”, - заклікае Алена ГАМЗА, вядучы спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму. (4-я стар. газеты).